У Нідэрландах выйшла кніга Франкі Хумэлc «De Generatorgeneratie», што можна прыкладна перакласці як «Пакаленне рэактару». Кніжка пра нас з вамі: маладых беларусаў, якія нарадзіліся i сталі дарослымi ў цені Чарнобылю.
32-гадовая Франка Хумэлс скончыла гістфак у Ратэрдаме, паспела папрацаваць журналісткай на Даўнінг Стрыт у Лондане, але тамтэйшае жыццё не надта ёй прыйшлося даспадобы, і Франка вырашыла вярнуцца на радзіму, каб паглыбіцца ў журналістыку і… Беларусь.
Хумэлс аб’ездзіла ўсе важныя месцы ў краіне, у першую чаргу, звязаныя з Чарнобылем, пабывала ў чарнобыльскіх землях на Радуніцу — адзіны час, калі туды можна легальна трапіць без асаблівых перашкодаў. Была, вядома, і ва Ўкраіне, але галоўнай тэмай 271-старонкавага выдання стала пакаленне маладых беларусаў, што нараджаліся, вучыліся і кахаліся ўжо пасля Чарнобылю. Пра гэта распавядаюць у кнізе яе героі. То бок пра нас з вамі.
Падрабязней на generation.by