У найбліжэйшы час у беларускіх дзяржаўных сродках масавай інфармацыі знікне інфармацыя пра курс валюты і рост цэн у краіне.
Такую рэкамендацыю атрымалі сёння намеснікі галоўных рэдактараў газет на нарадзе ў Адміністрацыі Прэзідэнта. «Гэтыя тэмы варта пакуль што адкласці», — даведаліся яны. Інфармацыя атрыманая карэспандэнтам «Нашай Нівай» ад аднаго з удзельнікаў нарады на ўмовах канфідэнцыйнасці.
Галоўныя рэдактары сёння знаходзяцца на спецыяльным ідэалагічным семінары ў Гародні.
Паводле: nn.by