У Лондане адкрылася выстава “Летапіс Берасцейскай крэпасці ў фатаграфіях”.
Экспазіцыя размясцілася ў Хаце Пушкіна, размешчанай у цэнтры брытанскай сталіцы. Выстава ўключае больш 60 копій фатаграфій з фондаў музея абароны крэпасці.
На здымках – гісторыя легендарнай цытадэлі ад закладкі першага каменя да нашых дзён. Адчыняе выставу здымак з карціны польскага мастака Марціна Залескага, які ў 1840 году пабываў у крэпасці і захаваў яе будаўніцтва ў сваіх малюнках.
Ёсць тут і кадры прыезду ў крэпасць імператара Аляксандра III, здымак Белага палаца, дзе ў 1918 году адбылося падпісанне Брэсцкага міру. І, вядома, асобным блокам прадстаўленая гераічная абарона крэпасці ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
У Вялікабрытаніі выстава экспануецца з 2009 года. Яна ўжо “аб’ездзіла” мноства гарадоў і вось цяпер “дабралася” да Лондану. Пасля Вялікабрытаніі арганізатары плануюць паказаць яе ў іншых краінах Еўропы.
Паводле: http://ale.by
Да-а. Белазар – звярыная штука! Хата Пушкіна! 60 дзід! 🙂
http://www.pushkinhouse.org/ru/house/about-pushkin-house