Футбалістам урэзалі бюджэт, дакладней прызавы фонд мужскога і жаночага чэмпіянатаў краіны.
Тое, што ў Беларусі цяжкае эканамічнае становішча, думаю, ужо не сакрэт. Як толькі зайдзешь у якію-небудзь краму, то кусучыя цэны адразу гавораць самі за сябе.
Прыходзіцца эканоміць на ўсім і ўсім. Нават дзяржаве.
У нашай краіне заўсёды трапятліва адносіліся да спорту, але крызіс закрануў і яго. Беларуская федэрацыя футбола прыняла рашэнне скасаваць прызавы фонд мужскога і жаночага чэмпіянатаў краіны. Складаў ён ні многа ні мала ў мужчын – 500 тысяч даляраў, у жанчын — 150.
Як тлумачаць, прычыны ў тым, што гэтая сума не была ўнесеная ў бюджэт БФФ. У расходнай частцы яе таксама няма. Замест гэтага былі адмененыя заявачныя ўзносы для дзіцячых каманд.
Паводле nn.by