Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі аб’явіла аб правядзенні тэндара на выкарыстанне палос радыёчастот 2.500—2.535 і 2.620—2.655 МГц для эксплуатацыі радыёэлектронных сродкаў перспектыўных радыётэхналогій у сетцы электрасувязі агульнага карыстання на тэрыторыі краіны.
Гаворка ідзе пра LTE — сетку сувязі чацвёртага пакалення (4G).
Як паведамілі ў Мінсувязі, дакументы для ўдзелу ў конкурсе можна атрымаць у Мінску да 23 чэрвеня, а заяўкі будуць прымацца на працягу сутак з 10.00 24 чэрвеня да 10.00 25 чэрвеня.
У конкурсе, які праходзіць да 1 верасня, могуць узяць удзел юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія падалі конкурсныя прапановы і бізнес-план па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта. 4 жніўня тэндарная камісія Мінсувязі падвядзе папярэднія вынікі конкурсу, пасля чаго пераможца павінен будзе прайсці дадатковы арганізацыйны этап, звязаны з ухваленнем рашэння ў Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах.
Long Term Evolution (LTE, 4G) — перспектыўнае (чацвёртае) пакаленне мабільнай сувязі, якое характарызуецца высокай хуткасцю перадачы даных і павышанай якасцю галасавой сувязі. Дзякуючы 4G абанент атрымлівае высакахуткасны інтэрнэт, інавацыйныя мультымедыйныя паслугі, мабільнае тэлебачанне з відарысам узроўню Full HD ці ў 3D-фармаце, аўдыя- і відэакантэнт самай высокай якасці ў рэжыме рэальнага часу, новы ўзровень інтэрактыўных зносін
Паводле: http://new.racyja.com/