Адукацыя

Тут вучаць сапраўднай гісторыі Беларусі

У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў 2011 годзе будзе абвешчаны набор студэнтаў на бакалаўрскую праграму ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ І КУЛЬТУРНАЯ АНТРАПАЛОГІЯ.

Праграма з’яўляецца унікальнай для Беларусі, паколькі рыхтуе гісторыкаў на беларускай мове, без адмоўнага ўплыву дзяржаўнай ідэалогіі, з арыентацыяй на еўрапейскія каштоўнасці і дасягненні.

Плюсы праграмы:

· невялікія групы – магчымасць працаваць індывідуальна з кожным са студэнтаў;

· арыентаванасць на практыку – cтудэнты рэалізуюць свае навуковыя і творчыя ідэі ўжо ў працэсе навучання, дзякуючы рэальнай працы ў архівах, удзелу ў навуковых канферэнцыях і семінарах, знаёмству з досведам паспяховых гісторыкаў-прафесіяналаў і іх куратарству;

· міждысцыплінарны падыход – змест праграмы не абмяжоўваецца вывучэннем традыцыйных гістарычных курсаў: класічная гісторыя ўключана ў еўрапейскі кантэкст; студэнты знаёмяцца з асноўнымі канцэпцыямі сучасных гуманітарных ведаў у галіне філасофіі, сацыялогіі, антрапалогіі, псіхалогіі;

· авалоданне прафесійнай тэрміналогіяй на замежнай мове –дазваляе студэнтам быць канкурэнтнымі на сусветным рынку працы; выкладанне вядзецца на беларускай, рускай і англійскай мовах, вывучаецца прафесійная тэрмналогія на англійскай мове, студэнты маюць магчымасць вывучэння дадаткова польскай, літоўскай, лацінскай і іншых моваў;

· актыўнае ўключэнне студэнтаў праграмы ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ І КУЛЬТУРНАЯ АНТРАПАЛОГІЯ ў прафесійную навуковую дзейнасць магчыма дзякуючы існаванню Інстытута гістарычных даследаванняў Беларусі пры ЕГУ. Адзін з накірункаў дзейнасці Інстытута – арганізацыя і суправаджэнне студэнцкіх даследчых праектаў;

· паспяховы ўдзел студэнтаў ў праграмах еўрапейскага студэнцкага абмена Campus Europe і Erasmus; магчымасць паступлення ў магістратуры Еўропы і ЗША, паколькі ЕГУ мае афіцыйны статус літоўскага універсітэта і карыстаецца ўсімі плюсамі Балонскай сістэмы;

· месцазнаходжанне універсітэта і наяўнасць багатых бібліятэчных, архіўных і музейных калекцый у Вільні дазваляе студэнтам быць заангажаванымі ў еўрапейскі кантэкст сучаснай гістарычнай навукі і культуры, актыўна ўдзельнічаць у еўрапейскім навуковым і культурным жыцці;

· магчымасць атрымання асобай стыпендыі пры добрых акадэмічных поспехах і актыўным удзеле ў жыцці універсітэта, а таксама па сацыяльных паказчыках;

· формы навучання – праграма прадугледжвае дзённую форму навучання.

Больш падрабязная инфармацыя тут.

гісторыя Беларусі

гісторыя Беларусі

Пакінуць адказ