Культура

“Свабодны тэатр” намінавалі на прэмію “Drama Desk Award”

Прэмія Drama Desk Award – амерыканская тэатральная прэмія,заснаваная ў 1955 годзе.

Гэта адзіная ўзнагарода, якая ахапляе ўсе тэатры і ўручаецца як за Брадвейскія, так і за офф-Брадвейскія і за пастаноўкі ў незалежных тэатрах. Узнагарода лічыцца адной з самых прэстыжных у тэатральным асяроддзі, яна дапаўняе прэмію “Тоні”, якая засяроджаная выключна на Брадвейскіх шоў.

Сёлета на атрыманне ўзнагароды прэтэндуюць шэсць спектакляў. Сярод іх — пастаноўка “Быць Гаральдам Пінтарам” беларускага “Свабоднага тэатра”. Пераможца стане вядомы 23 траўня.

Тэатральны калектыў ужо амаль пяць месяцаў гастралюе па свеце. Вяртацца на радзіму пасля падзеяў 19 снежня для актораў і кіраўнікоў тэатру пакуль небяспечна. Але прасіць палітычнага прытулку за мяжой яны пакуль не збіраюцца.

Паводле: http://euroradio.fm/

Пакінуць адказ