Еўракамісія выступіла за часовае ўвядзенне пашпартнага кантролю паміж краінамі Шэнгенскага пагаднення.
Еўракамісар па ўнутраных справах Сісілія Мальмстрэм патлумачыла, што ініцыятыва Еўракамісіі прадугледжвае магчымасць часовага аднаўлення кантролю на ўнутраных межах у зоне Шэнгена ў выпадку, калі дзяржава, якая мяжуе з краінамі, што ў Шэнген не ўваходзяць, апынецца «няздольнай» забяспечыць кантроль уезду ў Шэнгенскую зону. Акрамя таго, названы захад прадугледжаны для тых дзяржаў, якія сутыкнуліся з наплывам мігрантаў.
Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні будзе прынята 12 траўня на пасяджэнні міністраў унутраных спраў Еўрасаюза.
Італія і Францыя, якія выступілі з гэтай ініцыятывай, церпяць ад імклівага наплыву мігрантаў з краін Паўночнай Афрыкі.
Паводле: http://new.racyja.com