Культура

Сёння ў Беларусі адзначаюць Дзень друку

Беларусь — адзіная краіна постсавецкай прасторы, дзе cвяткуюць яго 5 траўня — у той жа дзень, калі ў савецкія часы адзначалі “День советской печати”.
Ён , у сваю чаргу, быў прымеркаваны да выхаду першага нумару бальшавіцкай газеты “Правда”.

Указ”Аб устанаўленні ў Рэспубліцы Беларусь свята — Дня друку” падпісаў 2 траўня 1996 года Лукашэнка.

Нават у Расеі адпаведнік гэтага свята – Дзень расейскага друку – з 1992 года адзначаецца 13 студзеня і прымеркаваны да дня выхаду ў 1703 годзе па ўказу Пятра I першага нумару газеты “Ведомости”.

Між тым, у гісторыі беларускага друку памятных дат хапае. Напрыклад, 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына выдаў у Празе сваю першую кнігу.

У XIX стагоддзі былі першыя спробы выпускаць перыядычныя выданні на беларускай мове — у 1861–1862 гадах выйшла 4 нумары газеты “Гутарка двух суседаў”, у 1862–1863 выдаваліся “Гутарка” і “Мужыцкая праўда” (7 нумароў).

У пачатку ХХ стагоддзя з’явіліся першыя рэгулярныя беларускія газеты — “Наша доля” і “Наша Ніва”.

Паводле: http://euroradio.fm

Пакінуць адказ