Грамадства

У Берасці хочуць перай-менаваць вуліцу, названую ў гонар тэрарыста

Гаворка ідзе пра вуліцу Сцяпана Халтурына. На гэтай вуліцы ў цэнтры Берасця  знаходзяцца абласная радзільня, сацыяльныя і дзіцячыя ўстановы.

Ужо некалькі гадоў актывісты шлюць звароты ў берасцейскія органы ўлады і збіраюць подпісы, каб перайменаваць вуліцу Халтурына.

Пасля выбуху ў Менскім метро перайменаванне стала асабліва актуальным.

Прапануецца вярнуць вуліцы стары назоў “вуліца Грудок” (яна на ўзвышшы) або надаць ёй імя пісьменніка Васіля Быкава.

Нагадаем, што ў 1880 годзе ад бомбы нарадавольца-тэрарыста Сцяпана Халтурына загінулі 11 гвардзейцаў аховы рускага імператара, герояў руска-турэцкай вайны. Праз два гады Халтурын узяў удзел у забойстве кіеўскага пракурора, за што яго павесілі.

Паводле: http://euroradio.fm

0 Comments

Пакінуць адказ