Культура

4 чэрвеня стартуе фестываль “Рок за Баброў”

4 чэрвеня на аэрадроме Баравая адбудзецца шосты па ліку фестываль “Рок за Баброў”.Галоўная фестывальная сцэна пачне працу ў 14.30. Да 20.00 на яе выйдуць беларускія гурты “Жнюв”, “Бан-Жвiрба”, “Маёма”, No Comment Band, Unia, Tok Rukoo, The Fantastiques.

Пасля 20.00 запланаваны выступ літоўскага гурта The Pitch Puller і хэдлайнераў – расейскіх каманд “Мумий Троль” і “Парк Горького”.

Замест традыцыйнага конкурсу маладых выканаўцаў на фэсце запланаваны праект “Рок-скарбонка”. Сутнасць яго у тым, што кожны малады гурт падчас фэсту можа прадставіць свой дыск, і па выніку атрымаць магчымасць бясплатнага запісу свайго сінгла, які будзе тыражаваны і запушчаны ў ратацыю мясцовых радыёстанцый.

Уваход на фэст будзе бясплатным.

Падрабязней: rokzabobrov.by

Пакінуць адказ