Культура

Лепшыя беларускія песні вызначаюцца у інтэрнэце

1 траўня стартаваў новы праект сайта Ultra-Music — штомесячнае галасаванне, у якім будуць вызначацца лепшыя беларускія песні.

Кожны месяц з 10 беларускіх кампазыцый наведвальнікі сайта будуць выбіраць лепшую. У галасаванні прымаюць удзел песні розных музычных кірункаў, а мова іх выканання значэнья не мае. У першы тур патрапілі як ужо вядомыя гурты («Петля Пристрастия», «Разбітае сэрца пацана», Akute, «Калачиком рядом», The UNB), так і адносныя навічкі (Barbados, Corner Room, The Yankees of Moor, «Некоторое отсутствие пуговиц», «Не прислоняться the band»).

Пры гэтым геаграфія ўдзельнікаў не абмяжоўваецца Менскам: у чарце прадстаўленыя па два магілёўскія і гарадзенскія гурты, а таксама выхадцы з Салігорску The UNB.

Ultra-Music плануе праводзіць штомесячныя канцэрты, у якіх будуць удзельнічаць музыканты, якія трапілі ў чарт.

Пакуль жа рэдакцыя сайта чакае ад музыкаў новых песень. Хто жадае, можа даслаць заяўкі і інфармацыю аб сваіх гуртах на e-mail [email protected].

Падрабязней на generation.by

Listen to the music!

Listen to the music!

 

Пакінуць адказ