Categories: Грамадства

Меўшы не шануем – згубіўшы плачам

Увесь час мне шанцавала на настаўнікаў гісторыі. Навучаньне ў БДСГА не стала выключэньнем.
А.І. Каданчык адзін з найлепшых настаўнікаў, што ў мяне былі.

Аднойчы, распавядаючы нам на лекцыі аб людскіх стратах на войнах, што праходзілі на тэрыторыі нашай краіны, ён прывёў цікавы прыклад які запомніўся мне на ўсе жыцьцё.

У нейкім навучальным цэнтры праводзілі цікавы вопыт над мышамі. Паставілі два акварыума і паміж імі зрабілі невялікі праход на нізе каторага ішоў ток, але бегчы па ім мыші маглі.

Кожны дзень ім давалі ежу, а аднойчы ежы не стала, яе паклалі ў іншы акварыум. Мышам толькі заставалася перабегчы і далей сабе спакойна жыць. І вось адна паспрабавала, але не пабегла.

Праз некаторы час яна зрабіла больш упэўненыя крокі і апынулася ў новым акварыўме дзе было шмат ежы. За ёй пабеглі іншыя. Потым гэтую мыш ізалявалі і ежу паклалі ў першае мышынае памяшканьне. Тая мыш якая пабегла другой ужо была першая. Гэты вопыт паўтаралі некалькі разоў. У выніку апошнія мышы проста памерлі, таму што не засталося той, якая сваім прыкладам павяла б іх за сабой.

“Нешта падобнае, на мой погляд, адбываецца ў нашай краіне і зараз…” – сказаў настаўнік і праз некаторы час працягнуў лекцыю.

І сапраўды, многія людзі вінавацяць апазіцыю ў тым, што яна сталая. Праз два – тры гады, пасля таго як некаторыя да яе далучыліся, яны расчароўваюцца ў тым, што не бачаць ніякіх перамен.

І гэта прымушае іх ісьці далей па інэрцыі, ці наогул страціць свае грамадзянскія пазіцыі. Я лічу, што мы павінны шанаваць тых людзей, якія яшчэ спрабуюць весьці за сабой.

Можа яны і не апраўдаюць нашых чаканьняў, але яны тыя “мышкі”, якія могуць павесьці за сабой і робяць гэта негледзячы на ўсе цяжкасьці. Менавіта таму мы павінны іх трымацца і як мага больш дапамагаць ім у іх нялёгкіх “першых кроках па гэтаму току”.

Шануйце мышак-лідэраў, каб мы не “памерлі” і нас проста не з’елі пацукі…

Алесь Страчук

мыш

 

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago