Categories: Грамадства

У інтэрнэце з’явіўся блог Усяслава Чарадзея

У беларускім сектары інтэрнэту з’явіўся блог Усяслава Чарадзея, легендарнага полацкага князя, будаўніка Сафійскага сабора, які, паводле старажытных летапісаў, валодаў звышнатуральнымі здольнасцямі.

Блог знаходзіцца па адрасе tut.budzma.org, дзе Чарадзей на сучаснай мове дзеліцца з чытачом тым, як гэта — быць у шкуры ваўка-пярэваратня і пры гэтым кіраваць сярэднявечным Полацкім княствам.

Так Усяслаў апісвае рашэнне паказацца сваёй дружыне ў воўчым абліччы і тое, што з гэтага атрымалася:

“Раптам адчуваю — ператвараюся ў жывёлу. Спярша падумаў, што гэта я ў пераносным сэнсе: глянуў на гожую дзеўку, і ўва мне пакрысе прачынаецца пажадлівы звяруга. Выяўляецца — скулля: у наўпростым сэнсе — хвост у лаву ўпіраецца”.

То князь разбіраецца з захопнікамі, што прэтэндуюць на яго жылплошчу — Полацкі замак:

“Завіталі татара-манголы. Я, вядома, адразу ў ваўка перакінуўся і позу паэфектней прыняў. Але яны кажуць: “Як на нас, дык нам пляваць, чалавек ты ці воўк. Мы па даніну прыйшлі, і хто нам яе дасць — нам фіялетава. І ўвогуле, мы не татара-манголы, а полаўцы…”

Жывому часопісу полацкі князь давярае ўласнае жыццё, скардзіцца на недасканаласць і адсталасць сучаснага яму сярэднявечнага грамадства, дзеліцца любоўнымі перажываннямі і нават раіцца з наведнікамі яго блогу, як паступіць у той ці іншай палітычнай сітуацыі.

ЖЧ Усяслава Чарадзея адкрыты ў межах праекту «БудзьмаTUT», ініцыяванага агульнанацыянальнай грамадзянскай кампаніяй «Будзьма беларусамі!» і парталам «TUT.BY»

Алесь Плотка,

прэс-сакратар грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»

+375 29 3948204
razam@budzma.org

воўк

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago