Фэст «Be2gether» з’яўляецца самым буйным фэстам музыкі і мастацтваў на паветры (опэн-эйр) у краінах Балтыі.
Праводзіцца на літоўска-беларускай мяжы, на пляцоўцы ў літоўскага замка “Нарвілішкес”, што ўсяго ў 50 метрах ад мяжы з Беларуссю (80 км ад Вільнюса, 150 км ад Менска).
Музычны фэстываль Be2gether у гэтым годзе не адбудзецца. Прычына — валютны крызыс у Беларусі, а таксама праблема зь фінансаваньнем фэсту з эўрапейскага боку. Арганізатары абяцаюць правесьці пяты Be2gether у годзе наступным.
Мінулы год паказаў, што фэстывалю на літоўскім рынку яшчэ цяжка выжыць выключна за кошт продажу білетаў.
Ён патрабуе значных інвэстыцый У найбольш пасьпяховыя гады колькасьць гледачоў дасягала 11 тысячаў. Каля 1/3 наведвальнікаў прыязджала на Be2gether з Беларусі.
Па словах арганізатараў, яны спадзяюцца працягнуць традыцыю Be2getherу у 2012 годзе.
Паводле: 15min.lt