Палітыка

Апазіцыя Берасця патрабуе вызваліць усіх палітвязняў

Гатоўнасць прыняць удзел у выбарах 2012 году ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу заяўляюць сябры Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі.

У сваю чаргу прадстаўнікі Аб’яднаных дэмэмакратычных сілаў нагадалі, што возьмуць удзел у выбарчай кампаніі пры адсутнасці ў краіне палітычных зняволеных.

Палітычныя партыі Беларусі, якія хочуць бачыць парламент краіны рэальным органам, павінны дамагацца гэтага, адзначае сябра Цэнтральнага камітэту Ліберальна дэмакратычнай партыі Мікалай Арцемчук:

– Мы накіравалі ліст, у якім выразна адзначана: па-першае, мы закрыем 110 акругаў; а па-другое, палавіна парламенту няхай выбіраецца па партыйных спісах. Афіцыйна апазіцыя набрала 20 працэнтаў, аднак 20 працэнтаў апазіцыі ў парламенце няма.

Вызваленне палітычных зняволеных з’яўляецца галоўным патрабаваннем удзельнікаў Брэсцкага форуму дэмакратычных сілаў, пасля чаго магчыма казаць пра выбарчыя працэсы, паведаміў Дзмітрый Шыманскій, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі партыі БНФ:

– Дэмакратычныя партыі Бресцкай вобласці будуць браць удзел у парламенцкіх выбарах пры выкананні двух умоваў: па-першае, вызваленне ўсіх палітвязняў; па-другое, рэальнае выкананне працэсу празрыстасці выбараў.

Якія будуць у гэтым кірунку крокі ўлады дэмакратычныя сілы не бяруцца прагназаваць. Ліберал-дэмакраты зазначаюць, што таксама запатрабавалі адразу пасля прэзідэнцкай кампаніі вызвалення ўсіх затрыманых.

Паводле: http://new.racyja.com/

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *