Культура

Новы помнiк ў Брэсцкай крэпасцi

Ў Брэсцкай крэпасцi ля Тэрэспальскай брамы паставяць новы помнiк у гонар пагранiчнiкаў, якiя гераічна загінулі ў першыя дні фашысцкага нашэсця.

Ля брамы ўжо вядуцца працы па ўсталёўцы скульптурнай кампазіцыі і па добраўпарадкаванні прылеглых тэрыторый. Помнiк будзе адкрыты 22 чэрвення да 70-годдзя пачатку Вялiкай Айчыннай вайны.

Валянцін Занковіч, аўтар манументальнай кампазіцыі з каменя і бронзы, удзельнічаў і раней у стварэнні мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць».

Паводле Рэальнага Брэсту.

Пакінуць адказ