Грамадства

Беларусы сталі пазней жаніцца і нараджаць дзяцей

На сёння ў краіне налічваецца 2,7 млн сем’яў, 45% з іх маюць непаўналетніх дзяцей. Яшчэ ў 1999 годзе іх доля была 66%.

Як паведаміла Беларускім навінам намеснік начальніка ўпраўлення народанасельніцтва і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка, у Беларусі, як і ў Еўропе наагул, павялічваецца сярэдні ўзрост людзей, якія ўпершыню пабіраюцца шлюбам.

Калі ў 2000 годзе для жанчыны ён складаў 22,8 года, а мужчыны пабіраліся ў 25 год, дык цяпер гэта 24,4 і 26,5 год адпаведна. Узрост маладых маці, у якіх з’явілася першае дзіця, таксама павялічыўся ў сярэднім на паўтара года.

euroradio.fm

каханне

каханне

Пакінуць адказ