Крымінальная справа ўзбуджаная па факце хуліганства каля Дома правасуддзя ў Мінску. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.
На пульт аддзела дэпартамента аховы Маскоўскага раёна сталіцы ад вартаўніка Дома правасуддзя 15 траўня ў 4.40 паступіла паведамленне аб тым, што на першым паверсе спрацавала пажарная сігналізацыі. Нарад аддзела дэпартамента аховы і следча-аператыўная група на месцы здарэння знайшлі бутэльку ёмістасцю 0,7 літра з кнотам і гаручай вадкасцю (меркуюць, што сумесь бензіну і алею), а таксама фрагменты трох пабітых бутэлек.
Агнём пашкоджана дзверы службовага ўваходу.
Следчым аддзелам папярэдняга расследавання ўзбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт.339 (хуліганства) КК Беларусі.
паводле naviny.by