Конкурс малых праектаў прадугледжвае падтрымку адукацыйных ініцыятыў з боку настаўнікаў, педагогаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, бацькоў, выхавальнікаў, а таксама шырокага кола адукатараў, ініцыятыўных груп і адукацыйных арганізацый.
Перавагу будуць мець праекты, скiраваныя на грамадзянскую адукацыю, пашырэнне ідэй дэмакратыі і правоў чалавека, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва, захаванне і абуджэнне нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці. Таксама прыярытэт будуць мець праекты, досвед якіх можа быць карысны для шырокай педагагічнай супольнасці.
Асаблівая ўвага будзе нададзена праектам, якія спрыяюць прафесійнай свабодзе, самарэалізацыі, а таксама самаарганізацыі з мэтай адстойвання грамадзянскіх і прафесійных правоў педагогаў.
Праекты могуць быць выкананыя ў розных формах: адукацыйныя летнікі, трэнінгі, майстар-класы (для настаўнікаў, моладзі, навучэнцаў, мясцовых жыхароў), краязнаўчыя праекты, распрацоўка аўтарскіх інавацыйных методык, выпуск інфармацыйных матэрыялаў, арганізацыя школьных і тэматычных фестываляў і г.д.
Для ўдзелу ў конкурсе запоўніце анкету-заяўку і дашліце яе на электронны адрас [email protected] данядзелі 12 чэрвеня 2011 года!
Пра вынікі конкурсу Вам паведамяць да 19 чэрвеня 2011 года.
Агульныя палажэнні конкурсу:
– час правядзення праектаў 20.06.2011 – 31.12.2011;
– бюджэт праекта не павінен быць больш за 500 $
– cправаздача па праекце павінна быць здадзена не пазней за 31 снежня 2011 года;
– у праектах не падтрымліваюцца адміністрацыйныя выдаткі і закупка тэхнікі.
Спампаваць анкету-заяўку
Спампаваць анкету-заяўку: http://nastaunik.info/files/f/526_ankieta_2011.doc
Паводле: http://nastaunik.info