Моладзь

Наркотыкi для беларускiх студэнтаў

Паводле ананімнага апытання Міністэрства аховы здароўя, 73 тысячы беларускіх студэнтаў хаця б раз у жыцці спрабавалі наркотыкі. Прычым 2.6 тысячы з іх прызнаюцца, што наркотыкі ўжываюць увесь час.

Самы папулярны наркотык у студэнтаў — каноплі.

Прадстаўнікі наркалагічнай службай Міністэрства аховы здароўя нядаўна агучылі вынікі даследавання, па выніках якога высветлілася, што вопыт ўжывання псiхаактыўных рэчываў мелі 16.7% студэнтаў. Гэта каля 73 тысячаў чалавек у абсалютных лічбах.

Як перадае БелТА, 6.8% студэнтаў ўжывалі наркотыкі хоця б адзін раз, 9.3% — некалькі разоў, а 0.6% (альбо 2.6 тысячы) — шматкроць.

Пераважная большасць маючых вопыт наркатычнага спажывання студэнтаў перавагу надае марыхуане. 30.8% апытаных прымалі наркотыкі ў выглядзе таблетак або парашка, яшчэ каля 6% уводзілі наркотыкі ін’екцыйным шляхам.

13 траўня Аляксандр Лукашэнка вырашыў пабудаваць на роднай Шклоўшчыне завод грыбоў. «Попыт на гэту прадукцыю вар’яцкі, а гэта хуткія грошы», — патлумачыў сваю ідэю дзеючы кіраўнік дзяржавы 🙂

generation.by

smoker

smoker

Пакінуць адказ