Культура

Граем для жывёл

«Мы граем для жывёл» (Gramy dla zwierzaków) так называецца дабрачынны канцэрт які адбудзецца 27 мая ў Польшчы.

А іменна у  Жешуве (Rzeszow), на тэрыторыі спартовага комплексу водных відаў спорту Marina над жешувскім разлівам.

Канцэрт будзе праходзіць у стылі фолк-рок у карысць бяздомных жывёл у Беларусі. Сабраныя грошы будуць перададзеныя грамадскаму Аб’яднанню «Дабрыня» ў Берасці, якое адзінае ў сваім горадзе дапамагае жывёлам. (З некаторых часоў існуе так жа не менш дзейсны валанцёрскі рух у сацыяльнай Сеткі Вконтакте “Дабрыня ў Берасці”). У музычным дабрачынстве прымуць удзел: гурт Żmije (гадзюкі), Каманда Chamy z Bramy з Жешув а таксама, маладая група з Берасця, Hostem – хлопцы робяць у стылі punk-hardcor. Афіцыйным Партнёрам мерапрыемства з’яўляецца Жешувская Газета (Gazeta Rzeszowska).

Паводле Вменяемый Брест

афіша

афіша

Пакінуць адказ