Шэсце менскага гей-прайда павінна было прайсці ў Міжнародны дзень супрацьстаяння гамафобіі і трансфобіі 17 траўня.
7 арганізатараў падалі 100 заявак на правядзенні акцыі. Да 12 траўня прыйшло 100 адмоў у правядзенні гей-прайда 2011. Хаця ўсе заяўкі адпавядалі нормам беларускага заканадаўства.
— Усе заяўкі цалкам адпавядалі нормам унутранага дзяржаўнага заканадаўства. Мы ахапілі ўвесь Менск: ад Малінаўкі да Уручча. Нават пазначалі тыя месцы, дзе людзі амаль не ходзяць.У асноўным адмовілі з прычыны незадавальненні мераў грамадскай бяспекі, — паведаміў Сяргей Прадзед, актывіст ЛГБТ-руху. (ЛГБТ – рух за абарону правоў лезбіянак, гееў, бісэксуалаў і трансэксуалаў).
Вось як аргументаваліся некаторыя адмовы.
Шэсце па вуліцы Сурганава не дазволілі, бо “проведение данного мероприятия будет создавать помехи движению пешеходов домов № 13, 11, 7, 5, 8 по улице Сурганова, движению транспорта по улице Сурганова, а также бесперебойному функционированию субъектов хозяйствования расположенных по указанному адресу”. Па такой жа прычыне адмоўлена ў правядзенні акцыі на вуліцы Гікала і ў парку ім. Янкі Купалы.
Як паведаміў Сяргей Прадзед, на заяўку правядзення мітынгу насупраць шматпавярховага гатэля “Беларусь” каля помніка С.Пушкіну таксама знайшлася прычына: “будет создавать помехи пешеходам по пешеходным дорожкам сквера Старостинская Слобода, а также не будет содействовать сохранности элементов благоустройства и зелёных насаждений возле памятника”.
На тэрыторыі парка Дружбы народаў у правядзенні акцыі адмовілі, таму што ўздоўж вуліцы Арлоўскай «проводится реконструкция тепловых сетей». «Сбор участников и проведение митинга возле места проведения тепловых сетей будет создавать угрозу для здоровья и жизни участников мероприятия».
— Нягледзячы на забарону, шэсце адбудзецца. Яно будзе накіравана супраць адмовы ў правядзенні акцыі,- дадаў Сяргей Прадзед.
Сяргей паведаміў, што ўчора ЛГБТ накіравала заяўку ў кнігу “Рэкордаў Гінэса” на самую забароненую акцыю. Адказ павінен прыйсці праз 4 тыдні.
Паводле: tut.by
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…