Грамадства

Зняцце псуты за Br16 млн

Жыхарцы Бярэсця паслугі калегі па працы па зняццю псуты абыйшліся больш за ў Br16 млн. – з такой заявай жанчына звярнулася ў органы міліцыі.

Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік начальніка Ленінскага РАУС Бярэсця Зміцер Каравякоўскі.

Следчыя РАУС угледзелі ў дзеяннях “целительницы” прыкметы махлярства. Са слоў заяўніцы, калега па працы кожны раз прыдумляла новыя прычыны, якія паказваюць на тое, што на жанчыну навялі псуту. Працягвалася гэта са студзеня па красавік, перш чым яна зразумела, што яе ашукваюць.

Махлярка выбавіла ў калегі за гэты перыяд Br15 млн., а таксама атрымала мабільны тэлефон і прадметы адзежы, у агульнай складанасці гэта склала Br16,3 млн.

Следчым аддзелам Ленінскага РАУС узбуджана крымінальная справа. Як выявілася, жанчына была ўжо раней асуджаная за махлярства. Яна затрымана, праводзяцца следчыя мерапрыемствы.

варажбітка

варажбітка

Пакінуць адказ