Экалогія

Праграма ўтылізацыі батарэек набірае моц


Зусім нядаўна Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя абвясціла пра пачатак правільнага збору батарэек.

Як сцвярджаюць эколагі, і аднаразовыя батарэйкі, і шматразовыя акумулятары ўтрымоўваюць такія шкодныя рэчывы, як ртуць, нікель, кадмій, свінец, якія маюць уласцівасць назапашвацца ў арганізме чалавека, трапляючы да нас па харчовым ланцужку. Таму яны надзвычай небяспечныя.

Усяго ў Берасцейскай вобласці ўжо з’явілася больш за сотню адмысловых кантэйнераў для збору батарэек. У першую чаргу яны з’яўляюцца ў тых аб’ектах гандлю, дзе прадаюць батарэйкі. Берасцейскія фірмы вельмі натхніліся ідэяй правільнага збору і самі зараз заказваюць кантэйнеры для скарыстаных батарэек.

Пакуль праграма збору батарэек знаходзіцца на пачатковым этапе рэалізацыі — іх проста збіраюць і складуюць. Праекты па іх абясшкоджванні і ўтылізацыі пакуль знаходзяцца на стадыі разгляду.

http://euroradio.fm/

Пакінуць адказ