Экалогія

“Разные-Равные” запрашаюць валанцёраў у летні інтэграцыйны лагер


Беларускае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Разные-Равные” запрашае маладых людзей прыняць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні Летняга інтэграцыйнага намётавага лагера “Круглае возера-2011”.

Лагер пройдзе з 11.07.2011 па 27.07.2011г. Летні інтэграцыйны намётавы лагер “Круглае Возера” – гэтае набыццё ўнікальнага досведу, адмысловых навыкаў і ведаў. Гэта асабістыя кантакты і знаёмства з незвычайнымі людзьмі.

Каб стаць валанцёрам Летняга інтэграцыйнага намётавага лагера “Круглае возера-2011”

Трэба МЕЦЬ:
– шчырую матывацыю;
– досвед працы з малымі сацыяльнымі групамі, у тым ліку з моладдзю;
– досвед добраахвотніцкай (добраахвотніцкай) дзейнасці.

Трэба БЫЦЬ:
– старэйшым за 18 гадоў;
– нацэленым на асабісты і агульны вынік у сваёй працы;
– камунікабельным, адчыненым, ветлым, добразычлівым, неканфліктным, гнуткім чалавекам;
– выканаўчым і ініцыятыўным у камандзе;
– адказным і аператыўным у працы;
– ураўнаважаным і цягавітым.

Трэба быць ГАТОВЫМ:
– да ненармаванага графіка працы;
– да падрыхтоўкі стаянкі лагера: добраўпарадкаванне, падтрыманне чысціні, зборка/разборка аб’ектаў лагера, намётаў, тэнтаў;
– да працы па забеспячэнні парадку, добраўпарадкаванню і падтрыманню чысціні ў лагеры;
– да працы на кухні: дапамога кухару, падтрыманне агню, мыйка кухоннага абсталявання;
– да актыўнага ўдзелу ў жыцці лагера;
– да захавання рэгламенту, правіл знаходжанні ў лагеры;
– да выканання абгрунтаваных патрабаванняў дырэкцыі лагера.

Трэба ЎМЕЦЬ:
– знаходзіць кампраміс;
– працаваць у камандзе;
– планаваць свой час;
– творча і актыўна падыходзіць да працы.

Добраахвотнікі (валанцёры) забяспечваюцца:
– бясплатным харчаваннем (не меней, чым тры разы ў дзень);
– магчымасцю бясплатнага ўдзелу ў праграме лагера;

Даты правядзення лагера:

– 11.07.2011-15.07.2011 – Заезд добраахвотніцкай групы. падрыхтоўка стаянкі лагера добраахвотніцкай групай.
– 16.07.2011-25.07.2011 – Праца добраахвотніцкай групы падчас рэалізацыі праграмы лагера.
– 26.07.2011-27.07.2011 – Уборка тэрыторыі лагера добраахвотніцкай групай.
– 28.07.2011 – Ад’езд добраахвотніцкай групы

Даведацца пра падрабязнасці аб Летнім інтэграцыйным намётавым лагеры “Круглае возера-2011” можна тут: http://rrby.org/otzyv.php

Кантакты: 80295556838, e-mail: [email protected]

Паводле: kariera.by

Пакінуць адказ