Культура

“Канцэрт на траве” адбудзецца 28 траўня

Незвычайны “Канцэрт на траве” адбудзецца 28 траўня на хутары Шаблі, што размешчаны як раз ў цэнтры паміж Менскам і Вільняй.

У канцэрте на свежым паветры прымуць удзел славутыя беларускія гурты і выканаўцы “Крамбамбуля” з новай праграмай “Драбадзі-Драбада”, “J:Морс” прадставіць праграму “Многа неба”. Таксама ў ліку ўдзельнікаў сапраўднага беларускага open-air еўрапейскага ўзроўню называюцца Лявон Вольскі, Аляксандр Памідораў, гурты “DALI” і “Бостонское Чаепитие”. Апроч гэтага ўсю ноч будуць граць клубную музыку мінскія дзі-джэі.

У рамках “Канцэрта на траве” грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” прэзентуе ўжо нашумелы мультфільм па гісторыі Беларусі, дзе летапіс Беларусі лаканічна змясціўся ў 5 хвілінах анімацыйнай дзеі. Акрамя гэтага арганізатары абяцаюць яшчэ шмат цікавостак і забаўляльных сюрпрызаў.

Уваход на тэрыторыю імпрэзы, дзе таксама можна будзе размясціць намёт для начоўкі, платны. Арганізатары заклікаюць набываць квіткі загадзя, бо з-за валютнага крызіса не выключаюць іх падаражэнне.

Паводле: http://new.racyja.com

Пакінуць адказ