Культура

У Берасці адкрылася выстава, прысвечаная эвалюцыі кухоннай тэхнікі

У музеі “Брест театральный»” адкрылася выстава “Магія тэхнікі”. Экспазіцыя прысвечана эвалюцыі кухоннай тэхнікі.

Тут прадстаўлена каля 90 прадметаў з фондаў музея: ад самавараў да электрачайнікаў, ад драўляных палачак-мешалак да міксераў, ад жорнаў і ступак да кавамолак, ад механічных тарак і мясарубак да кухонных камбайнаў.

Асобны раздзел выставы прысвечаны прасам. Тут можна ўбачыць”духавы” прас, куды закладваліся распаленыя гарачыя вуглі, а таксама наплітачны, які награваўся на пліце, і першыя электрычныя прасы са зменнай награвальнай спіраллю.

Асаблівую цікавасць у першых наведвальнікаў выставы выклікала прасавальная прылада “рубель” — драўляная качалка, куды намотвалася бялізна, і рыфленая дошка, якой каталі па качалцы і такім чынам прасавалі”.

Выстава адкрылася 21 тращня і будзе працаваць да 1 ліпеня.

Паводле: http://by.belapan.com/

Пакінуць адказ