Беларускіх навучэнцаў пачалі правяраць на стаўленьня да прэзыдэнта.
У Баранавічах ладзяць нібыта ананімнае анкетаваньне студэнтаў з пытаннямі пра давер прэзыдэнту і ўдзел у акцыях пратэсту, а ў Маладэчна ў школьнікаў высвятляюць стаўленне да кіраўніка дзяржавы.
Як перадае «Эўрарадыё» http://euroradio.fm/report/u-baranavichakh-shukayuts-nelayalnykh-studentaw , у Баранавіцкім дзяржаўным унівэрсытэце зладзілі выбарачнае анкетаванне студэнтаў. Яно нібыта ананімнае, але факультэт і курс трэба пазначыць. Таму вылічыць, хто як адказваў, няцяжка.
Пытанні ў анкетах характэрныя:
«Ці давяраеце вы кіраўніку краіны?»
«Ці гатовыя вы ўдзельнічаць у акцыях пратэсту? »
«Што можа вас да гэтага прымусіць? »
«Дайце ацэнку абстаноўцы ў краіне» (варыянты — стабільная, напружаная, выбухованебяспечная).
Анкеты «на руках» у студэнтаў не пакідаюць — забіраюць адразу пасля запаўнення.
Тым часам у маладэчанскіх школах абласны аддзел адукацыі ажыцяўляе франтальную праверку. Як распавядаюць настаўнікі, асноўны накірунак праверкі — ідэалягічны. Ад школьнікаў патрабуюць дакладнага ведання дзяржаўнай сімволікі і таго, чым можа ганарыцца наша краіна, таксама высвятляюць стаўленне да прэзыдэнта.
Як паведамляе сайт праваабарончай арганізацыі «Вясна» http://spring96.org/be/news/43480 , тых настаўнікаў, чые вучні даюць недастаткова патрыятычныя адказы, чакаюць вымовы і пазбаўленне прэмій. Такі ідэалягічны націск пэдагогі звязваюць з падрыхтоўкай да сустрэчы Лукашэнкі ў Маладэчне на «Дажынках».
Як распавяла адна з настаўніц, «у некаторыя класы заходзілі падчас уроку і патрабавалі праспяваць дзяржаўны гімн. У маіх вучняў запыталіся як завуць нашага прэзыдэнта і які ён. Да гэтага пытання я дзяцей не рыхтавала, але яны выдатна зарыентаваліся, зразумелі, чаго ад іх чакаюць і далі задавальняючыя адказы: «разумны, добры, смелы…».
Паводле: http://ampby.org/