Тым, хто любіць падвыпіць дзеля паляпшэння настрою, па звычцы ці проста так, у канцы гэтага месяца не пашанцуе.
У сувязі з заканчэннем навучальнага года ў перыяд з 30-га мая (12:00) па 31 мая (11:00) будзе праводзіцца акцыя “Дзень цвярозасці”.
У гэты перыяд часу забараняецца рэалізацыя ўсіх відаў алкагольных напояў, піва і слабаалкагольных напояў у аб’ектах рознічнай гандлёвай сеткі і аб’ектах грамадскага харчавання горада, за выключэннем рэстаранаў, кафэ і аб’ектаў грамадскага харчавання, якія прынялі заказы на абслугоўванне ўрачыстых мерапрыемстваў.