9 красавіка па АНТ у чарговым выпуску навін да людзей данеслі ілжывую інфармацыю.
Па, так званым у народзе, “ЗОМБ-ТБ” (http://ont.by/news/our_news/0066176) паведамлялі пра тое, што запасаў цукру і сланечнікавага алею ў Беларусі больш, чым досыць. Кошты на гэтыя прадукты застануцца ранейшымі. Пакупальніцкі ажыятаж выкліканы штучна.
Але з 28 траўня 2011 года кошты на цукар узрастуць на 40%, і ў крамах зноў ажыятаж.
У некаторых крамах цукар ужо знік з паліц.
Варта адзначыць, што гэта ўжо трэцяе падвышэнне кошту на цукар у 2011 годзе. У студзені і лютым яго кошт двойчы ўзрастала на 10%.