Культура

Беларускія аніматары стварылі гістарычны міні-блокбастар

Гэта першы беларускі мультфільм пра беларускую гісторыю.У пяціхвілінны фільм увайшлі найболей яркія факты гісторыі Полацкага княства і Вялікага Княства Літоўскага, аб’ява Беларускай Народнай Рэспублікі і стварэнне БССР, успаміны пра князёў Усяславе Чарадзею і Міндоўгу, першадрукару і асветніку Францыску Скарыне, канцлеру Льве Сапегу, першым народным паэце Беларусі Янку Купале і сусветна вядомым навукоўцу Барысе Кіце.

Праца над стужкай працягвалася амаль год. Аўтары ідэі — Юлія Ляшкевiч і кампанія «Будзьма беларусамі!», рэжысёр і мастак стужкі — Юлія Рудыцкая, музыкі — Аляксандр Памідораў і Лявон Вольскі.

«Гісторыя нашых продкаў разнастайная, цікавая, займальная, і гэтым мультыкам мы жадалі перадаць яркасць, напоўненасць, насычанасць таго, што адбывалася ў гісторыі Беларусі, таму выбіралі самыя  цікавыя падзеі», — падзялілася Ляшкевiч.

Па яе словах, першапачатковая задума складалася ў тым, каб зрабіць ролік пра неабходнасць цікавіцца гісторыяй, але потым творчая група вырашыла, што лепш за ўсё пра гэта распавядзе сама гісторыя.

Першапачаткова прэзентацыю мультфільма планавалася правесці ў гэту суботу на фэсце «Канцэрт на траве», які павінен быў адбыцца на сялібе Шаблi ля вёскі Малое Запрудзе Валожынскага раёна, але з-за пераносу фэсту мультфільм прэзентуюць 28 траўня ў офісе партала TUT.by. Пачатак у 15.00. Пазней мультык будзе змешчаны на партале tut.budzma.org, адкуль яго можна будзе запампаваць.

Паводле naviny.by

Пакінуць адказ