Грамадства

У брэсцкіх школах усіх наведнікаў рэгіструюць на вахце

Гэтая навацыя ідзе поруч з комплекснай праверкай пасля “андропаўскай” заявы Лукашэнкі.

Указанне “зарэгістравацца ў Кнізе ўліку наведнікаў на вахце” для дарослых наведнікаў карэспандэнт Еўрарадыё пабачыў на дзвярах адной са школ Ленінскага раёна Брэста. Дзяжурная настаўніца не змагла патлумачыць, што будзе, калі ўсе бацькі стануць у чаргу да вахцёра падчас, напрыклад, бацькоўскага сходу.
Нагадаем, у траўні ў школах Брэста і вобласці распачала працу змяшаная міжведамасная камісія. Яна правярае бяспеку школ, рэжым і дысцыпліну працы.

euroradio.fm

announcement

announcement

Пакінуць адказ