Грамадства

У Берасці акцыя “Стоп-бензін” працягнецца

Берасцейскія сябры “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” маюць намер і надалей пратэставаць супраць падвышэння коштаў на паліва для аўтамабіляў.Пра гэта паведаміў абласны каардынатар БХД Зміцер Шурхай:

Мы супраць вось такога неабаснаванага росту коштаў. Мы разумеем, што эканамічная сітуацыя пагаршаецца, падае курс рубля, павялічваецца курс даляра, – вось гэтым улады хочуць абгрунтаваць павышенне коштаў на паліва, але акцыяй “Стоп-бензін” мы хочам прыцягнуць увагу да праблемы павышэння коштаў не толькі на паліва, але павышаюцца кошты ва ўсіх сферы жыцця. Мы хочам выказаць пратэст супраць вось такой палітыкі ў эканоміцы.

У той жа час самы буйны дзяржаўны аператар сеткі АЗС “Беларуснафта” ўвёў ад трэцяга чэрвеня абмежаванні на куплю бензіну і дызпаліва за наяўны разлік: для легкавых аўтамабіляў — 25 літраў, для веліка-грузных — 100 літраў.

Як тлумачыцца, такое рашэнне прынята “ў сувязі з вельмі нізкімі запасамі нафтапрадуктаў на складах захоўвання і ажыятажным попытам з боку насельніцтва”.

Паводле: Радыё Рацыя

Пакінуць адказ