3 чэрвеня адбыўся берасцейскі адборачны тур першага фестывалю беларускамоўных гуртоў.
У конкурснай частцы канцэрту, што адбыўся ў РДК вёсцы Чэрні, прынялі ўдзел 4 гурты Берасцейшчыны: МясцовыЯ (Бяроза), Vertigo Band (Берасце), TerraKod (Берасце), Анахарсiс (Столін). Пасля выступу хэдлайнераў фестывалю — вядомых берасцейскіх гуртоў Scina і ONEGIN — быў абвешчаны пераможца, ім стаўся гурт TerraKod, які грае ў стылі, як акрэслілі самі музыканты, фолк-хард-кор.
“Фестываль “Men’s Fest” ладзіцца ў трэці раз. У гэтым годзе ён пераўтварыўся ў музычны конкурс. Ягонай мэтай з’яўляецца падтрымка беларускамоўных калектываў, імкненне падкрэсліць, што спяваць па-беларуску — гэта прыгожа, сучасна і модна.
Паводле: Еўрарадыё