З праблемаю адсутнасці спецыяльных месцаў, дзе можна прыпаркаваць свой ровар, берасцейскія веласіпедысты змагаюцца ўжо не першы год.
Берасцейскія студэнты ініцыююць стварэнне віртуальнай мапы роварных дарог ды парковак горада.
Як адзначае студэнт ды адзін з ініцыятараў стварэння падобнай мапы Дзмітрый Босак, кожны берасцеец можа прыняць удзел у стварэнні мапы:
-Пакуль што гэта тэставы варыянт. Спачатку трэба выбраць месца, потым клікнуць па яму. Выбраныя кропки – гэта месцы, дзе знаходзяцца паркоўкі, веладарожкі. Кожны можа сам пазначаць нешта на мапе ці распавядаць сваім сябрам пра мапу.
Дзмітрый Босак таксама лічыць, што ровар як сродак перамяшчэння па гораду стане больш актуальным, паколькі аўтааматарам ужо становіцца не па кішэні набываць паліва.
Паводле: Радыё Рацыя
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…