Спорт

Сёння прайшоў “Берасцейскі забег 5”(ФОТА)

5 чэрвеня ў горадзе над Бугам прайшоў “Берасцейскі забег 5”. У ім прынялі ўдзел каля 30-40 жыхароў Берасця, сярод якіх былі як дзеці, так і дарослыя.

Гэта сведчыць аб тым, што гэтае мерапрыемства пачынае набіраць моц. Асаблівасцю забега стала тое, што ў ім упершыню прынялі ўдзел людзі, якія стаяць на ўліку за ўжыванне алкаголю ў грамадскіх месцах. Далучыліся да забегу і супрацоўнікі ДАІ, якія рыхтуюцца да свайго ўнутранага забегу.

На фінішы да “Берасцейскага забегу 5” далучыліся і прадстаўнікі ГАРВЫКАНКАМа.

Тыя, хто ўдзельнічаў ў акцыі накіраванай на прапаганду здаровага ладу жыцця ўпершыню, атрымалі падзячныя лісты і падарункі ад арганізатара, якім з’яўляецца “Вменяемый Брест” .

Пакінуць адказ