Грамадства

Затрыманні за УКантакце працягваюцца

Дзмітрый Няфёдаў, які адказваў за суполку «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», цяпер  знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна.

3 чэрвеня, у пятніцу, каля апоўначы на кватэру да Дзмітрыя Няфёдава прайшлі з вобшукам супрацоўнікі КДБ. Афіцыйна — па справе падпалу Дома правасуддзя. Як паведаміў адзін з сяброў Няфёдава, вобшук праводзіўся павярхоўна. Галоўная мэта праходу — забраць камп’ютар.

Дзмітрый — адзін з адміністратараў суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» УКантакце, які цяпер знаходзіцца ў Беларусі.

Падчас вобшуку на Дзмітрыя склалі адміністрацыйны пратакол. Маўляў, ён лаяўся на супрацоўнікаў КДБ.

Судзіць яго будуць у судзе Заводскага раёна сталіцы. Пакуль невядома калі і ў колькі.

Пасля затрымання Няфёдава яго паспелі выдаліць з ліку адміністратараў суполкі. Таму доступу да яе Дзмітрый ужо не мае.

Суполка «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» заклікае людзей выходзіць у пэўны час на галоўную плошчу свайго горада. Выходзіць, каб паказаць, колькі сапраўды людзей хоча перамен. Ні пра якія гвалтоўныя дзеянні гаворкі ў суполцы не вядзецца.

Паводле: nn.by

Пакінуць адказ