Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка аддаў загад знізіць з заўтрашняга раніцы кошты на паліва. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па актуальных пытаннях эканомікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
“Давайце дамовімся: паліва з заўтрашняга раніцы будзе не Br5200-5100, а максімум Br4500, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Таму можаце ісці і абвясціць усім: Br4500 – гэта максімум, гэта я бяру самы дарагі бензін. Ад гэтага будзем лічыць і дызельнае паліва , і больш танны бензін”, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў далейшым кошт на бензін не будзе рэзка расці, будзе прывязаны да курсу даляра, калі ён ўсталюецца. “І да 1 студзеня, калі ў нас будзе курс не тое Br5000, не тое Br4500: калі Br4500 – такім і застанецца, калі Br5000 – значыць, да 1 студзеня будзеце працаваць па цэнаўтварэнні, у квартал дадаючы па 2-3%, калі гэта трэба будзе, але не на 30% “, – сказаў Прэзідэнт. “Вось і ўсё маё рашэнне па паліве”, – заключыў ён.
А нам застаецца толькі чакаць, што будзе з гэтых абяцанняў, бо вельмі ўжо шмат усякіх там “калі”. І канешне паўстае пытанне, а калі ж гэты даляр усталюецца? Валюты ў абменніках як не было, так і няма.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…