Экалогія

Беларусь заявіла аб падпісанні крэдытнай дамовы на АЭС

Беларусь плануе ў ліпені падпісаць крэдытную дамову з Расеяй на будаўніцтва АЭС, а ў верасні ўжо распачаць падрыхтоўчыя працы на пляцоўцы бліз Астраўца ў Гродзенскай вобласці.

Заява наконт падпісання крэдытнай дамовы з Расеяй, агучаная намеснікам віцэ-прэм’ера Уладзімірам Сямашка, заўчасная і не мае пад сабой ніякага абгрунтавання – лічыць сябра грамадскага аб’яднання “Экадом” Таццяна Новікава:

Гэтая заява, што прагучала, на мой погляд прагучала на пустым месцы. За гэтым не стаяць ніякія выказванні расійскага боку. Яна адбылася ў пустым полі: няма аніякае падзеі, з нагоды якой такая заява магла б узнікнуць. Увогуле ў сітуацыі, у якой мы цяпер знаходзімся, Урад у першую чаргу павінен думаць аб выратаванні нацыянальнай эканомікі, і пра нейкія больш сур’ёзныя рэчы, а не злаваць электарат выказваннямі аб будаўніцтве беларускай АЭС. Беларусь плануе пабудаваць уласную АЭС агульнай магутнасцю 2 тысячы 400 мегават.

Згодна з планамі ўрада першы блок павінен быць уведзены ў эксплуатацыю ў 2017 годзе, а другі – не пазней за 2018 год.

Паводле:  Радыё Рацыя

Пакінуць адказ