Экалогія

Самы антыэкалагічны праект году ў Беларусі

У рэзалюцыі форума грамадскіх экалагічных арганізацый, які праходзіў 3-5 чэрвеня ў Бярэзінскім біясферным запаведніку, быў вызначаны самым антыэкалагічны праект году. Ім з’явілася праграма асушэння балот.

Форум сабраў болей за 100 эколагаў з усёй Беларусі. Дыплом за самы антыэкалагічны праект атрымаў акадэмік Іван Ліштван. Такім чынам яго адзначылі за тое, што ён прапаноўвае маштабнае асушэнне натуральных балот, каб павялічыць здабычу торфу. Торф павінен ісці на забеспячэнне палівам цэментавых заводаў.

Найбольш верагоднае асушэнне балот у заказніках “Дакудаўскі” і “Марочна”, дзе вялікія запасы торфу. Між тым на гэтых тэрыторыях рэалізоўваліся буйныя міжнародныя праекты па аднаўленні гідралагічнага рэжыму. Сам акадэмік Іван Ліштван  адзначыў, што эколагі не ведаюць пытання. У выніку рэалізацыі праграмы “Торф” асушаць толькі 0,04% балот.

Паводле: Еўрарадыё

Пакінуць адказ