Культура

Ці адбудзецца “Славянскі базар-2011”?

 

Сёлета “Славянскаму базару” спаўняецца 20 гадоў. Беларускія арганізатары першапачаткова распрацавалі новую канцэпцыю святкавання, але ад гэтай ідэі давялося адмовіцца.

 

Нягледзячы на юбілей, сёлетні фестываль можа стацца не самым відовішчным. Фінансаванне на правядзенне “Славянскага базару” скароцяць на 10–20 %.

На правядзенне свята з бюджэту выдаткуюць Br 13, 6 млрд, у тым ліку за кошт Рэзервовага фонду прэзідэнта – Вr 2,8 млрд, бюджэту Саюзнай дзяржавы – каля RUR 25 млн, Міністэрства культуры накіроўвае Вr 300 млн. Уласныя прыбыткі фестывалю складуць Br 7,7 млрд, у тым ліку ад рэалізацыі білетаў – Br 6,8 млрд. Br 952 млн – гэта спонсарскія сродкі. Ад рэкламы фестываль спадзяецца атрымаць Br 737 млн.

Адзін з прыхільнікаў скарачэння дзяржаўных выдаткаў на “Славянскі базар” – міністр культуры Павел Латушка. У сваіх інтэрв’ю ён неаднаразова падкрэсліваў, што трэба змяняць падыход у фінансаванні культуры і вучыцца прыцягваць спонсараў. Праўда, заканадаўча гэтая сістэма пакуль не адладжаная.

– Тыя зніжкі, якія даюцца сёння спонсарам, зусім нязначныя для іхнага бізнесу. Сёння гэта збольшага іміджавая рэч. “Славянскі базар” – значная падзея ў культурным жыцці, збірае вялікую публіку, таму кампаніі, якія будуць спансаваць форум, збольшага будуць разлічваць на PR, – лічыць PR-кансультант Вера Капцякова.

Паводле: belsat.eu

Фота: news.21.by

Пакінуць адказ