Categories: Грамадства

Берасце. Рэвалюцыя. Дзень трэці (ФОТА)

Ужо трэці тыдзень запар, у сераду, плошча Леніна становіцца самым папулярным месцам для шпацыру жыхароў Берасця.

Сёння 15.06.11. у трэці дзень акцыі “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”  у цэтры горада сабралося каля 500 чалавек.

Хтосьці гуляў з дзецьмі, нехта катаўся на ровары, скейце,  некаторыя людзі проста стаялі і назіралі за фантанам і падзеямі на плошчы.

шчырыя "размовы"

розныя людзі былі

З хлопцам хочуць паразмаўляць

І як заўжды на плошчы, пад час акцыі, людзі былі без транспарантаў, сімволікі і другіх апазнавальных знакаў, ні хто не выкрыкваў а ні якіх лозунгаў, не парушаў парадак.

 

Але не ўсё прайшло як планавалася загадзя. Калі  ў мінулую сераду каля плошчы адпачывалі толькі два міліціянта, то ў гэты раз было каля 10 чалавек амону, міліцыя  і людзі ў цывільным. Да некаторых людзей спачатку падыходзілі людзі ў форме і прасілі паказаць пашпарт. Трыбушылі торбы, заплечнікі і ўсё тое,ю у што можна пакласці “забароненае”.

А вось так "размаўлялі"

А калі нехта не браў з сабой дакументы, ці не жадаў паказваць, таму раілі ісці з плошчы. “Раілі сысці і тым, у каго знаходзілі сімволіку ( у торбе!!!). Гэта у лепшымм выпадку, некаторых забіраў “бобік”. Мы дакладна ведаем, што затрымалі аднаго фатографа з “Берасцейскай газеты” Станіслава Коршунава  і адзін прадстаўнік  БХД ( Дзмітрый Шурхай) не даехаў да плошчы, чаму, думаю, не трэба казаць. Таксама затрымалі Дзмітрыя Босака (“Віртуальны Брэст”), Міхася Ільіна (“Еўрарадыё”). Усяго 10 чалавек. Пра затрыманні паведаміў Дзмітрый Шурхай, якога праз нейкі час выпусцілі.

 

 

Пасля аб’ектамі іх палявання сталі веласіпедысты, якія ў перыяд з 19.00 да 19.30 знаходзіліся на галоўнай плошчы горада.

За акцыяй назіралі і аўтамабілісты, якія праязджалі па вуліцы Леніна, што прывяло да ДТЗ.



Ахоўнікі правапарадку да акцыіі так сама падрыхтаваліся: каля ГарВыканКама прыпаркаваліся 2 аўтазака і некалькі УАЗаў, у прылягаючых да плошчы  дварах знаходзіліся  міліцыянты.

У 19. 30 пачуліся апладысменты і плошча стала амаль пустая.

Было гэта вельмі сімвалічна. Колькі людзей будзе наступны раз – невядома.  Але бачна і зараз, што  народу не ўсё роўна. Салідарнасць.

 

19.31

Наступны раз акцыя адбудзецца 22 чэрвеня 2011 года.

 

 

dzedzich

View Comments

  • Ну прывітанне.
    Як гэта затрыманняў не было?!

  • Вось цікава.
    Затрымалі 10 чалавек, а астатнія 300 стаялі і назіралі. І ў чым салідарнасць?

    Па-мойму, людзі проста патусавацца прыйшлі, а каб пачаўся хапун - адразу разбегліся б.

  • гэта як сказаць.. заступніцтва пайшло б калі ўсе адразу заступіліся, вядома))
    так што нельга вінаваціць у тым людзей) не ўсе гатовыя сесці куды-небудзь нават і на 15 сутак за абражанне міліцыянтаў, напрыклад))

    • людзей прасілі мірна прайсці ў аўтазак - а людзі самі мірна ішлі :)

      І гэта, па-вашаму, не затрыманне?
      Быццам бы людзям больш няма чаго рабіць, як толькі на аўтазаках па горадзе ездзіць :)

  • ага "прасілі" прайсці. А па-вашаму затрыманне гэта што???

    Затрымлівалі ціха.

  • паглядзіце на здымкі і саамі палічыце, колькі там было чалавек

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago