Categories: Грамадства

Марш мільёнаў у Кобрыне

У Кобрыне на плошчу выйшла 28 чалавек. Людзі баяліся, прыглядаліся, а потым далучаліся.
У цэнтры плошчы малады хлопец з дзіцёнкам каталі лысае кола.

Удзельнікі акцыі не адразу зразумелі што гэта значыць. Потым хлопец паведаміў, што  цэлы дзень ездзіў па аўтасервісах каб яго знайсьці спецыяльна для акцыі.

У 20 хвілін да ўдзельнікаў акцыі падыйшоў чалавек, які сказаў, што ен разам з удзельнікамі, і што за жылымі дамамі стаіць аўто з міліцыянтамі. Але іх удзельнікі бачылі яшчэ да яго паведамленьня.

Кобрын, 15.06

На плошчы каля крамы стаяў аўтамабіль з якога за акцыяй назіралі людзі ў цывільным. Каля іх пачалі катаць лысае кола. З другога паверху райвыканкама за акцыяй назірала жанчына. Як толькі яе паспрабавалі сфатаграфаваць, яна адразу ж знікла.

Кобрын, плошча

У 19.30 на плошчу з-за дамоў дзе стаяла міліцэйскае аўто выйшаў патруль, які рухаўся на плошчу, але ўдзельнікі акцыі пачалі разыходзіцца. Затрыманьняў не было. Увесь час праз мабільныя тэлефоны людзі назіралі за падзеямі ў Менску. Многія былі задаволены, што ў Кобрыне таксама есць людзі якія не баяцца выйсьці. На прыканцы акцыі, як жарт, паступіла прапанова на наступную сераду зрабіць забег з лысымі коламі.

На папярэднім тыдні ў Кобрыне выйшла 9 чалавек.

Дзіця і кола

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago