Культура

Выстава бансай у Берасці

У суботу, 18 чэрвеня, у абласным краязнаўчым музеі адкрыецца выстава карлікавых дрэў “Бансай”. На ёй будуць прадстаўлены жывыя мініяцюрныя расліны розных краін і кантынентаў.
Бансай – кітайскае мастацтва гадоўлі дакладнай копіі сапраўднага дрэва ў мініяцюры, распаўсюджанае ў краінах Далёкага Ўсходу. Для таго каб дрэва не вырастала да вялікіх памераў, выкарыстоўваюць розныя спосабы абразання і фармаванні каранёвай сістэмы.

На выставе ў музеі будзе прадстаўлена каля 40 выглядаў карлікавых дрэў калекцыянера з Гомелю. Маленькія дрэўцы ён не выгадоўвае, а купляе. Перш такая выстава прайшла ў родным горадзе захопленага чалавека, пасля перабіраецца ў Брэст, затым яе пакажуць у Менску.

На адкрыцці выставы, якое адбудзецца ў 15.00, наведвальнікі музея змогуць паслухаць японскую музыку і паэзію. Магчыма, у гэты дзень нават атрымаецца нацешыцца вытанчанай японскай кухняй. Выстава падоўжыцца да 22 ліпеня.

Паводле tut.by

Бансай

Бансай

Пакінуць адказ