Грамадства

У Берасці абмяркуюць легалізацыю прастытуцыі і лёгкіх наркотыкаў

Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” сумесна з ПАГА “Рух За Свабоду” ладзяць у Берасці круглы стол па тэме “Забарона гульнявога бізнэсу, пытанне легалізацыі прастытуцыі і лёгкіх наркотыкаў”.

Круглы стол пройдзе ў памяшканні АРР “Дзедзіч” (г. Берасце, вул. Маладагвардзейская, 14/1) у суботу 25 чэрвеня ў 12-00.

Вядучыя-эксперты – кіраўнікі беларускіх недзяржаўных арганізацый, якія займаюцца праблемамі трафіка і гульнявой залежнасці.

Да ўдзелу запрашаюцца юрысты, выкладчыкі, медыкі, студэнты старэйшых курсаў і ўсе, каго хвалюе тэма сустрэчы, хто сутыкнуўся з гэтымі праблемамі.

Запісацца на сустрэчу можна на сайце У кантакце (выбірайце пункт “Дакладна пайду” толькі ў тым выпадку, калі вы сапраўды плануеце прыйсці), альбо па тэл.: (029) 724-21-16, 660-57-41 (Дзмітрый), (029) 222-11-99 (Дзяніс).

Пакінуць адказ