Centrum Współpracy Młodzieży ладзіць навучальны візіт для лідэраў моладзевых ініцыятываў, сябраў НДА, валанцёраў з Беларусі, Грузіі, Малдовы й Украіны, які адбудзецца ў Гдыні (Польшча) ў кастрычніку 2011 г.
Удзельнікі атрымаюць магчымасць цягам двух тыдняў наведаць розныя арганізацыі, пазнаёміцца з польскімі палітыкамі і прадстаўнікамі мясцовых органаў улады.
Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд, страхоўку і каля 70% выдаткаў на візу.
Афіцыйныя мовы праекта: руская, англійская, польская.
Для ўдзелу ў праграме неабходна запоўніць анкету (doc 99 Kb), і даслаць яе на электронны адрас: civic.cwm@gmail.com .
Апошні тэрмін падачы заявак: 30 чэрвеня 2011 г.
Паводле nastaunik.info
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…