Адукацыя

Курсы польскай мовы для дарослых

Курсы з’яўляюцца бясплатнымі і некамерцыйнымі, але слухачы павінны набыць прапанаваныя лектарамі падручнікі за ўласны кошт.
У конкурсе могуць удзельнічаць грамадзяне РБ ва ўзросце ад 18 год да пенсіённага веку. Прыярытэт маюць кандыдаты, прафесійная дзейнасць альбо будучая спецыяльнасць якіх непасрэдна звязаны з рознымі галінамі навукі і культуры.

Пасля заканчэння выдаецца пасведчанне аб удзеле ў праграме курсаў польскай мовы і культуры
Навучальны год на курсах польскай мовы працягваецца ў перыяд з кастрычніка па май. Заняткі праходзяць два разы на тыдзень па дзве акадэмічныя гадзіны. Групы налічваюць каля 20-30 асобаў.

Заняткі праводзяць выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта, а таксама лектары з Польшчы.

Запоўніць анкету можна тут.

Дэдлайн 30 чэрвеня.

adukacyja.info

studying foreign languages

studying foreign languages

Пакінуць адказ