Культура

У Берасці з’явіўся помнік ахвярам гета

У Берасці прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця помніка ахвярам Берасцейскага гета на гарадскіх паўночных могілках.

Помнік усталяваны на месцы, дзе па сведчанні жыхароў вёскі Гершоны фашысцкія карнікі растралялі некалькі тысяч габрэяў. Раскопкі, якія былі праведзеныя ў мінулым годзе выявілі рэшткі звыш 300 забітых.

Рэальныя межы пахавання растраляных знаходзяцца на месцы будаўніцтва, таму ўсе выяўленыя рэшткі ўлетку 2010 году былі перанесеныя ў іншае месца і пахаваныя у адпаведнай габрэям традыцыі.

З’яўленне новага помніка, гэта таксама хваляванне за яго бяспеку перад нападамі вандалаў, якія штогод знішчаюць у вобласці дзесяткі пахаванняў і мемарыяльных знакаў. У сувязі з гэтым старшыня Берасцейскага габрэйскага таварыства “Брыск” Барыс Брук паведаміў аб узмацненні кантроля і дзеянняў:

– У Берасці сёння, прымаюцца ўладамі перад усім, усе меры для таго, каб гэта не паўтарылася. У прыватнасці ў раёне помніка вязням Берасцейскага гета, заўсёдна прыкладна да першай-другой гадзіны начы дзяжурыць міліцыя. Акрамя таго, з установаў якія знаходзяцца побач з імі, перанакіраваны шэраг відэакамер. Зараз будзем хадайнічаць і ўжо вырашаецца пытанне, аб усталяванні помнікаў у раёне Івацэвічаў, у раёне Косава. Я думаю, што гэта сустрэне разуменне людзей, якія там жывуць і яны самі не дапусцяць гэтага.

Габрэйскае таварыства “Брыск” мае намер працягваць пошукі месцаў пахаванняў растраляных. Шмат перашкод ствараецца ў момант неабходнасці правядзення эксгумацыі, а гэта фактычна адзіны спосаб праверыць словы сведкаў.

Паводле: Радыё Рацыя

Пакінуць адказ