Грамадства

Ці далучацца спартоўцы да “рэвалюцыіі” ў Берасці?

Заўтра, 22 чэрвеня, з 18.00 да 20.00 на плошчы Леніна будзе праводзіцца спартовае мерапрыемства.
Пра гэта паведамляе партал Виртуальны Брест. Арганізатар спартовага мерапрыемства – гарадскі спорткамітэт.

Нажаль, ніякіх дадзеных аб характары мерапрыемства знайсці на афіцыйных сайтах не атрымалася, аднак ужо вядома, што плошча ўжо цяпер рыхтуецца да правядзення дадзенага спартовага мерапрыемства. Магчыма, яно будзе праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю пачатку Вялікай айчыннай вайны.

Нагадаем, што плошча Леніна менавіта ў сераду становіцца самым папулярным месцам для шпацыру жыхароў Берасця.

Няўжо ўлады на гэта звярнулі ўвагу і адразу вырашылі дапамагчы берасцейцам правесці свой вольны час з карысцю?

Пакінуць адказ